Лабынцаў Ю. А. Скарынаўскі каляндар: Да 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. 118+64 с.
Літаратурно-мастацкае выданне.
Гэтае выданне прысвячаецца знамянальнаму юбілею ў гісторыш славянскіх культур — 500-годдзю з дня нараджэння славутага сына беларускага народа доктара Францыска Скарыны.
У календары сабраны разнастайныя матэрыялы (дакументы, выказванні Францыска Скарыны, фрагменты з даследаванняў рускіх, савецкіх і замежных вучоных і г. д.), якія даюць чытачу магчымасць самому ўявіць воблік Францыска Скарыны, зразумець характар і мэту яго шматграннай культурна-асветніцкай дзейнасці. Асобны раздзел — «З літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны» — знаёміць чытача з творамі вялікага асветніка.
Кніга багата ілюстравана гравюрамі з выданняў Скарыны, у ёй узноўлены шматлікія арнаментальныя ўпрыгожанні, а таксама ініцыялы і шрыфты яго выданняў.
У якасці дадатку да календара фотатыпічным спосабам друкуецца адно з выданняў Скарыны — «Эклезіяст» у яго, Скарынавым, перакладзе.
«Скарынаўскі каляндар» разлічаны на самае шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй беларускай і іншых славянскіх культур.
Науковы рэдактар У. М. Конан.
Рэцэнзент В. А. Чамярыцкі.